Акрамя адбіткаў пальцаў у ЗША стане абавязковым тэст ДНК

государство тюрьма народаЧарговы прыклад кантролю дзяржавы за грамадзянамi, на гэты раз з ЗША.Вярхоўны суд ЗША прыраўнаў тэст ДНК да іншых руцінных працэдураў пры арышце, як фатаграфаванне і ўзяцце адбіткаў пальцаў.

Апаненты кажуць, што тэст парушае права чалавека на прыватнасць. Бо ДНК раскрывае нямала інфармацыі — этнічную прыналежнасць, генетычныя хваробы, сямейныя сувязі і г.д. А таксама невядома, што далей паліцыя будзе рабіць з гэтым тэстам, як яны будуць захоўвацца і якая гарантыя, што гэтай інфармацыяй не будуць злоўжываць.

Прыхільнікі ўвядзення абавязковага тэсту ДНК пры арышце сцвярджалі, што гэта дапаможа аператыўна праверыць дачыненне падазраванага да іншых нераскрытых злачынстваў.

«Тэст ДНК дазволіць нам раскрыць забойства і іншыя асабліва цяжкія злачынствы, у якіх нападнік пакінуў ДНК на месцы злачынства. Нават калі гэта адбылося некалькі дзясяткаў гадоў таму», — кажа генеральны пракурор штата Мэрылэнд Даг Генслер.

Рашэнне Вярхоўнага суда ўступае ў сілу ва ўсіх 50 штатах і на федэральным узроўні. На сёння ў базе дадзеных ДНК, сабраных паліцыянтамі, утрымліваецца больш за 10 мільёнаў узораў генетычнай інфармацыі злачынцаў. Гэтая лічба, відавочна, хутка вырасце.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
30 ⁄ 15 =