Актывістаў БНП РУВП “Граніт”ў выканкаме сустракалі нарадам міліцыі

З дапамогай узброенай аховы кіраўнік адміністрацыі г. Мікашэвічы Анатоль Давыдовіч выправадзіў з будынка гарвыканкама актывістаў першаснай арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП) РУВП “Граніт”, якія прыйшлі да яго на прыём.

– Мы ўчора з маім намеснікам Мікалаем і актывістам Аляксандрам вырашылі трапіць на прыём да старшыні гарвыканкама, каб даведацца, дзе ў нашым горадзе знаходзіцца месца для правядзення санкцыянаванай акцыі пратэсту, – распавядае старшыня пярвічкі БНП на РУВП “Граніт” Алег Стахаевіч . – Анатоль Давыдовіч сказаў, што на наша пытанне адказаць не можа, бо не ведае і зараз заняты.
Пасля ўдакладнення Алега Стахаевіча, калі ён зможа гэта даведацца, старшыня гарвыканкама адказаў, што параіцца ў райвыканкаме.
– Затым Анатоль Давідовіч пачаў чытаць нам натацыі аб тым, што мы маладыя людзі, якія не маюць аўтарытэту ў гэтым горадзе, і наогул пачынаем сваё жыццё не з таго. Маўляў, дабром гэта не скончыцца, – кажа Алег Стахаевіч. – Пасля таго, як я адказаў старшыні гарвыканкама, што мы не парушаем Закон і змагаемся за праўду, ён сказаў – Ніякага Закона за вамі няма!
У гэты момант у кабінет увайшоў узброены нарад міліцыі, якому Анатоль Давыдовіч загадаў вывесці прафсаюзных актывістаў з будынка выканкама са словамі: «Прыбраць гэтых людзей адсюль!».
– Нарад міліцыі стаяў у дзвярах і не разумеў, чаму яны павінны нас “прыбіраць”, – кажа Алег Стахаевіч. – Давыдовіч быў злы, а мы пазітыўна настроены. Мы спакойна ўсталі і сышлі. Абурае тое, што мы толькі пацікавіліся магчымасцю правядзення пікету, а сустрэлі такую агрэсіўную рэакцыю з боку мясцовай улады.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *