У мінскім парку 40-годдзя Кастрычніка зноў сякуць дрэвы


16 лютага ў мінскім парку 40-годдзя Кастрычніка зноў аднавілася высечка дрэў.
На гэтай тэрыторыі парку, нагадаем, кітайскі інвестар плануе ўзвесці гасцінічны комплекс «Пекін». Прадугледжана высечка больш за 300 дрэў і забудова каля 70% тэрыторыі парку. Высечка пачалася 26 снежня, знішчана ўжо некалькі дзесяткаў дрэў. Дзякуючы абаронцам парку высечку на некаторы час удалося прыпыніць.
Абаронцы парку — мінчане, якія пражываюць паблізу паркавай зоны, актывісты грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі інтэлігенцыі — лічаць, што гарадскім уладам не ўдалося вырашыць канфліктную сітуацыю, а заявы гарадскіх уладаў аб тым, што дасягнуты кампраміс, не адпавядаюць рэчаіснасці. Таму, на ўвазе таго, што ўлады ў аднабаковым парадку спынілі дыялог з грамадскасцю, вырашана працягнуць збор подпісаў у абарону парку.
З прыездам на тэрыторыю парку журналістаў і грамадскіх актывістаў работы па высечцы былі прыпыненыя. Ці надоўга?


Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
19 × 1 =