Рабочыя «Граніту» рыхтуюцца да страйку

20 лютага рабочыя перадалі выконваючаму абавязкі дырэктара РУВП «Граніт» Эдуарду Гаўрылковічу выкладзеныя ў лісце патрабаванні, сярод якіх — неадкладнае спыненьне дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыкмеце, аднаўленьне на працы незаконна звольненых Сатахаевіча А.В. і Ліцвінка Л.І., прадаўленьне памяшканьня (юрыдычнага адрасу) першаснай арганізацыі РУВП «Граніт» Беларускага незалежнага прафсаюза (БНП), створанай у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, заканадаўчымі актамі, Статутам БНП і міжнароднымі нормамі.

Рабочыя заявілі, што «незаконныя дзеяньні службовых асоб зьневажаюць рэпутацыю прадпрыемства як унутры краіны, так і за яе межамі, што можа выклікаць увядзеньне санкцыяў у дачыненьні да прадпрыемства (абмежаванне рэалізацыі прадукцыі на знешніх рынках) і адбіцца на сацыяльна-эканамічным становішчы усяго працоўнага калектыву.

У перададзеным працоўнымі адміністрацыі РУВП «Граніт» лісце падкрэсліваецца, што «ў выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў будзе праведзены папераджальны страйк на РУВП «Граніт» з поўным спыненьнем вытворчасьці і спыненьнем адгрузкі гатовай прадукцыі. Адказнасьць у дадзенай сітуацыі будзе ляжаць на вышэйпералічаных службовых асобах”.

Крынiца.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
30 ⁄ 3 =