Пьяны міліцыянт за стырном зьбіў маладзёна. Хлопец загінуў

Уначы з 7-га на 8-га кастрычніка ў раёне Салігорскага вакзалу (блізу стадыёну Шахтар) невядомы на Аўдзі зьбіў маладзёна. У выніку дарожна-транспартнага здарэння маладзён загінуў. Кіроўца зь месца здарэння ўцёк.

Па словах відавочцаў кіроўца быў у стане алькагольнага апьяненьня. Адразу пасьля аварыі ён пакінуў месца ДТП. Штопраўда, яшчэ да прыезду хуткай дапамогі вярнуўся, але ўжо не адзін. За рулём сядзела ягоная жонка, апранутая ледзь не ў халат ды тапкі. Абодва сьцьвярджалі, што за рулём была жанчына.

Як удалося высьветліць САЛІГОРСК.org, за рулём Аўдзі знаходзіўся супрацоўнік салігорскай міліцыі, прапаршчык патрульна-паставой службы. Справа патыхала буйным скандалам, але «на версе» загадалі бараніць гонар мундзіра. Пад ціскам абласнога кіраўніцтва міліцыі нецьвярозы ахоўнік правапарадку быў арыштаваны і зьмешчаны ў ізалятар.

Па злой іроніі лёсу, маці загінулага маладзёна апынулася былой супрацоўніцай Салігосркага РАУС, маёрам у адстаўцы, паклаўшай службе ў ворганах правапарадку каля дваццаці год свайго жыцьця. Важным падаецца і той факт, што ў зводках Дзяржаўтаінспэкцыі Мінскай вобласці за гэтыя дні інфармацыя аб дадзеным здарэнні адсутнічала.

Источник.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Solve : *
23 + 2 =